Дзіцячыя творчыя майстэрні
Травень 05, 2018

Прэзентацыя праекта ”Малевіч для дзяцей”

 

Добрая навіна!

Дадатковая прэзентацыя праекта «Малевіч для дзяцей» адбудзецца 5 траўня а 12:00 у бібліятэцы імя Астроўскага (Мінск, пр. Газеты "Праўда", 20А).

У праграме мерапрыемства прадугледжаны выступ аўтараў кнігі («Дзіцячыя творчыя майстэрнi» i Адам Глобус), прэзентацыя песні «Намалюй!» з кнігі і паказ мультыплікацыйнага кліпа, створанага дзецьмі разам з мастаком Bazinato пра жыццё і творчасць Казіміра Малевіча.

«Малевіч для дзяцей» – другая кніга «Дзіцячых творчых майстэрняў» галерэі «Ў» з серыі пра мастацтва Беларусі. Першая «Мастацтва Беларусі ХХ ст: Вiцебская школа» была выдадзеная дзякуючы краўдфандынгу вясной мінулага года. Асаблівасць абедзвюх кніг – іх простая і зразумелая мова, на якой тлумачыцца творчасць мастакоў. Гэта не сухія хрэстаматыі, а зборнікі ілюстрацый, казак, вершаў і гульняў, якія дапамагаюць дзіцяці разабрацца ў здавалася б складаных пытаннях, звязаных з мастацтвам. У гэтых кнігах не проста можна, а трэба маляваць. Да другой кнігi ўсе казкі напісаў Адам Глобус, а вершы – Андрэй Хадановіч і Лявон Вольскі. Кніга была выдадзена пры падтрымцы некамерцыйнай арганізацыі The Malevich Society.

Над праектам працавалі:
«Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі «Ў» (Сафія Садоўская, Ірына Лукашэнка, Bazinato, Вольга Мжэльская)
Адам Глобус
Лявон Вольскі
Андрэй Хадановіч
Валянцін Акудовіч