Дзіцячыя творчыя майстэрні
Травень 21, 2018

Курс «Гарадскія скетчы»

Курс «Гарадскія скетчы»

кожную нядзелю з 13:00 да 14:30
Знаходзім незвычайныя месцы, вывучаем і малюем любімы Мінск разам з дзецьмі!  
Курс накіраваны на развіцце ўвагі ў дзяцей узроста 9-16 гадоў ва ўмовах гарадской прасторы. 

Мова курса  беларуская.

Вас чакае сапраўдны цуд!
Што можа быць лепш за тое, каб памаляваць на вольным паветры тую прастору, у якой жывеш? Горад  гэта цэлы сусвет, які ахоплівае ня толькі дамы. Гэта людзі, жывёлы, скульптуры, дрэвы  усё вакол. Нават простае старое акенца ці дзверы могуць стаць натурай. Гарадская прастора  ідэальнае месца для таго, каб адчуць рытмы дамоў, рух машын, тупат натоўпу людзей па вуліцы або, наадварот, паслухаць ціхую музыку ў дворыку ды пасядзець сярод квітнеючых дрэваў у парку.

✅ Разам з нашай юнай выкладчыцай Лiзаветай Ганчаровай дзеці на занятках змогуць акунуцца ў атмасферу творчасці, навучацца з вялікай разнастайнасці вылучаць самае галоўнае, лавіць за хвост дух месца і фіксаваць свой горад, каб памятаць яго такім, якім убачылi ў моманце «тут і цяпер». Дзеці навучацца працаваць з плямай, лініяй, кантрастам, нюансам на прыкладзе жывых, хуткіх гарадскіх скетчаў (замалёвак), выкарыстоўвачы такія нестандартныя графічныя інструменты, як маркеры, лінеры, брашпэны.

✅ Скетчынг — гэта праца ня толькі з паперай ды графічнымі матэрыяламі. Гэта цэлае жыццё, даследаванне, падарожжа, якое робіш сабе сам. Бярэм скетчбук у рукі і ідзем маляваць усё, што бачым, якое б надвор’е не было. Як сапраўдныя мастакі мы будзем маляваць з натуры. За заняткі на курсах мы пападарожнічаем і абыйдзем увесь Мінск у самых розных месцах, вельмі вядомых і невядомых зусім: музеi, паркi, кавярні, старыя раёны, гiстарычныя мясцiны. 

✍️ Матэрыялы:
У нас прадугледжана папера, гелевыя ручкі, лайнеры і фламастэры. Але для зручнасці з сабой можна ўзяць свае альбомы і любімыя фламастэры.

✅ МЕСЦЫ ЗАНЯТКАЎ 
у залежнасцi ад надвор'я (спiс прыблiзны):
- Батанiчны сад
- Музей Азгура
- Адна з гарадскiх кавярань 
- Прыгожы стары раён Трактарнага заводу
- Нацыянальны мастацкi музей
- Новая прастора галерэi «Ў» i вулiца Кастрычнiцкая
- Касцёл Святога Роха
- Оперны тэатр i раён Асмалоўка
- Няміга і Гарадскі Вал (паркі, двары)
- Музычная школа імя Глебава (рэпетыцыя аркестра) 

_____________________________________________________________
Па нядзелях
13:00 - 14:30
Кошт занятку - 10 BYN + кошт квiтка (у музеi, Батанiчны сад)
Узрост: 9-16 гадоў
Кожны занятак праходзiць у новым цiкавым месцы 
❗Колькасць месцаў абмежаваная. 
Абавязковы запіс па тэлефоне +375 (33)3035960
 альбо анлайн: https://goo.gl/forms/G5NZkXOPkZVKja2l2