Творчыя майстэрні
Травень 22, 2018

Летнiк-інтэнсіў для падлеткаў «OK, Google, я ў музеі!»

Летнiк-інтэнсіў для падлеткаў «OK, Google, я ў музеі!» (13+)

З 2 па 8 чэрвеня дзеці ўзросту 13+ будуць вывучаць разам з намі, «Дзіцячымі творчымі майстэрнямі», мастацтва і свядома практыкавацца ў мабільнай фатаграфіі пры якаснай дапамозе i пад кiраўнiцтвам мастацтвазнаўцы Сафii Садоўскай і фатографа Ягора Войнава.
Мова курса - руская.

🔥 📸 Мы дапаможам прапампаваць instagram вашага падлетка нестандартнымі фатаграфіямі пра файнае i нясумнае мастацтва!

😍 Тэарэтыка-практычны курс «OK, Google, я ў музеі!» знаёміць падлеткаў з асновамі класічнага і прынцыпамі сучаснага мастацтва. Пасля гэтага курсу не любіць і не цікавіцца мастацтвам стане немагчыма, а падчас кожнага з падарожжаў па свеце ваша сям'я будзе ў першую чаргу наведваць самыя цудоўныя музеі класічнага і сучаснага мастацтва. І хто стане вашым галоўным экскурсаводам? 👩🎤👨🎤👨🎨 Вашыя ж дзеці! 
Яны прымераць на сябе ролю Аўтара (творцы, мастака) праз практыку ў адным з найбольш даступных відаў сучаснага мастацтва - мабільнай фатаграфіі.

💥💥 І ўсё гэта - нясумна! НЯ-СУМ-НА !!! 💥💥

💟 КАРЫСЦЬ АД КУРСА:
7 заняткаў па 5 гадзін (тэорыя + практыка), падчас якіх дзеці:
- Пазнаюць, як можна «адчуць» колер і «убачыць» музыку на карціне;
- Навучацца "чытаць" карціны і казаць пра іх (авалодаюць неабходнай лексікай);
- Пазнаюць, якімі наогул катэгорыямі «думае» мастак, паспрабуюць рабіць гэтаксама;
- Правядуць часавыя паралелі: разбяруцца, што агульнага ў партрэтаў Кацярыны II з аватаркамi ў сацсетках, у нацюрмортаў малых галандцаў з food-фатаграфіяй у Instagram, у марын Айвазоўскага з сучаснай Travel-фатаграфіяй;
- Атрымаюць практычныя веды ў розных жанрах: партрэт, нацюрморт, гарадскі пейзаж, жанравая фатаграфія;
- Навучацца рабіць «клёвыя фоткі» і з сэнсам на свой тэлефон;
- Папрацуюць з выявамі і абстракцыямі;
- Арганiзуюць і правядуць уласную экскурсію па карцінах, на якія асабліва «запалі»;
- Створаць уласную міні-выставу (атрымаюць куратарскія навыкі і самі створаць экспазіцыю), на якую могуць запрасіць сваіх сяброў.

 СТРУКТУРА КОЖНАГА ЗАНЯТКА:
Тэорыя - Абед - Практыка - Перакус - Разбор пройдзенага матэрыяла

 ДЗЕ ПАБЫВАЮЦЬ ПАДЧАС ЗАНЯТКАЎ:
2 разы ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
2 разы ў Галерэі "Арт-Беларусь" (Калекцыя "Парыжскай школы" «Белгазпрамбанка»)
Камароўскі рынак (практычнае занятак па жанравай здымцы)

 ВЯДУЧЫЯ:
Сафія Садоўская - мастацтвазнаўца, аўтар курсаў пра мастацтва для дзяцей у «Дзіцячых творчых майстэрнях» галерэі «Ў» i Нацыняльным мастацкiм музее Беларусі.
Ягор Войнаў - фатограф і выкладчык фатаграфіі, аўтар некалькіх курсаў (www.egorvoinov.com)

 РАСКЛАД:
з 2 па 7 чэрвеня
штодня з 10:00 да 16:00
Кошт курса з 6 заняткаў:
460 BYN (з уключаным абедам)
400 BYN (без абеду)
У кошт уключаны ўваходныя квіткі ў музеі

 Колькасць удзельнікаў у групе - абмежавана да 12 чалавек.

📞 Для ўдзелу ў курсе неабходная папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне +375 (33) 3035960 або анлайн: https://bit.ly/2Ilypse