Творчыя майстэрні
Травень 23, 2018

Дзень Швецыі з Дзіцячымі майстэрнямі

 

2 чэрвеня падчас святкавання Дня Швецыі на дзіцячай пляцоўцы (арт-тэраса канцэртнай залы “Верхні горад”) пры падтрымцы кампаніі ІКЕА і разам з “Дзіцячымі творчымі майстэрнямі” галерэі “Ў” адбудуцца актыўнасці і майстар-класы, дзіцячыя спектаклі і канцэрты паводле шведскіх казак. Маленькія гледачы змогуць паглядзець казку пра карову Маму Му і яе сябра Крумкача, паслухаць музычную гісторыю пра старога Пэтсана і яго коціка Фіндуса ды паспяваць разам песенькі пра Малога і Мядзведзіка. На пляцоўцы дзетак таксама чакаюць цікавыя майстар-класы “Зрабі лосіка” і “Намалюй Швецыю”. А шведская кампанія Oriflame пры дапамозе аквагрыму ператворыць малых у іх ўлюбёных казачных герояў. Тут жа можна будзе набыць шведскія дзіцячыя кніжкі ў перакладзе на беларускую мову, сфатаграфавацца з персанажамі шведскіх казак і натхніцца выставай Шведскага Інстытута “17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі”. 


Праграма Дзіцячай пляцоўцы:

12.15 Музычныя чытанні казкі “Малы і Мядзведзік” Тумаса і Юі Вісландэр
Зміцер Вайцюшквіч і Галіна Казіміроўская
Дзеці ад 3 год

13.15 Песні пра Пэтсана і Фіндуса паводле кніг Свэна Нурдквіста 
Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько і Эрык Арлоў-Шымкус
Дзеці любога ўзросту

14.15 Лялечны спектакль “Мама Му паранілася” паводле кнігі Юі Вісландэр
Тэатрык “Лямцавая батлейка” Веранікі Фаміной
Дзеці ад 4 год
Дзеці ад

15.15 Мастацкі майстар-клас “Зрабі лосіка”
Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі “Ў”
Дзеці любога ўзросту

16.15 Мастацкі майстар-клас “Намалюй Швецыю”
Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі “Ў”
Дзеці любога ўзросту