Творчыя майстэрні
Студзень 17, 2019 - Студзень 30, 2019

Лес Дзяўчыны

ЛЕС ДЗЯЎЧЫНЫ

Выстава работ маладых мастачак "Лес дзяўчыны" - вынік пленэру-пагружэння ў густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, праблемы самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і ўрбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне.

У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход у лес ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх быў неабходнай умовай для сустрэчы з сабой.

Гэты тыдзень стаў часам даследавання сябе праз прыроду - праз увагу да адчуванняў, праз сумленнасць прад'яўлення сябе свету, праз вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова - каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.

Гэтая выстава - разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць - агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіі, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае "я", унутраных і знешніх межаў.

 

"Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?"

Мастачкі:

Ганна Агеева, Ульяна Каленiк, Лiдзiя Куршук, Алена Кучка, Таццяна Ларына, Дар’я Раўтовіч, Палiна Скачкова, Варвара Суднiк, Крысціна Шчэмелёва

 

Мы дзякуем усім, хто дапамог здарыцца гэтаму пленэру:

Ганна Агеева, Ягор Войнаў, Ірына Сухій, Наталля Рабава, Антаніна Слабодчыкава, Валдзіс Фугаш, Надзея Царонак, Ігар Корзун, Ганна Дапшэвічутэ, Bazinato, Ірына Лукашэнка, Сафія Садоўская, Вольга Мжэльская.