Выставы ў малой залі
Кастрычнік 18, 2011 - Лістапад 18, 2011

Фотавыстава ”З табурэтам праз кантыненты”. Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў

"З табурэтам праз кантыненты"

Так гістарычна склалася, што для нас, беларусаў, ледзь не адзінае “пэўнае” месца, дзе можна вольна выказваць свае думкі, - не галоўная плошча гораду, не універсітэцкая аўдыторыя, не студыя тэлеканала, а кухня. Воляю лёсу самыя шчырыя размовы ў нас адбываюцца менавіта там.

Седзячы за кухонным сталом на зэдліку, чалавек марыць услых ды не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Ён марыць знайсці працу, прызнацца ў каханні, паехаць да акіяну.

І калі кухня, такім чынам, – беларуская плошча свабоды, то статуя гэтай свабоды – табурэт. А каб быць свабодным не толькі на кухні, трэба ўзяць табурэтку з сабой і пайсці. Куды? Туды, дакуль можна ісці. На край свету.

“З табурэтам да акіяну” – так называецца творчая экспедыцыя, якая цягнулася роўна год. За гэты час удзельнікі экспедыцыі з Беларусі, Расіі ды Украіны праехалі аўтаспынам і прайшлі пешшу каля 30 тысячаў кіламетраў, наведалі 14 краінаў (ЗША, Мексіка, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Коста-Рыка, Панама, Калумбія, Эквадор, Перу, Балівія, Бразілія, Аргентына, Чылі), пазнаёмілі іх жыхароў са сваёй нацыянальнай культурай. І пакінулі табурэтку на краі зямлі – ля самага паўднёвага горада свету – Ушуая (Вогненная Зямля, Аргентына), пашырыўшы такім чынам межы сваёй свабоды на адлегласць двух кантынентаў.

Выстава «З табурэтам праз кантыненты» - падборка самых яскравых момантаў падарожжа, застыглыя фрагменты экспедыцыі, якія з дапамогаю невялікага тэкставага апісання перанясуць вас за акіян. Яны пазнаёмяць вас з людзьмі, якіх падарожнікі сустрэлі на сваім шляху; з гарадамі і вёскамі, праз якія ляжаў іх шлях; са свабодаю, якую яны набылі за гэты год.

Аўтары: Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў

Адкрыццё адбудзецца 18 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў малой зале галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

With a stool across the continents

Historically, for us, Belarusians, almost the only "certain" place, where we can freely express our thoughts – is not the main city square, not an university audience, not even television, but a kitchen. By fate, the most frank conversations happen there.

Sitting by the kitchen table on a stool, a man is dreaming out loud and he is not afraid to call things by their real names. He is dreaming to find a job, to declare his love, to go to the ocean.

So, if the kitchen is the Belarusian Liberty square, the statue of Liberty is a stool. But to be free not only in the kitchen, a man should take a stool with him and go. Where? Till the place you can actually go. Till the end of the world.

"With a stool to the ocean" – it’s an art expedition, which lasted for one year. During this time travellers hitchhiked and walked about 30 thousand kilometres, visited 14 countries (USA, Mexico, Guatemala, Honduras, Nicaragua, Costa Rica, Panama, Colombia, Ecuador, Peru, Bolivia, Brazil, Argentina, Chile), introduced their national culture to the residents of these countries. And they left the stool at the end of the world - at the most southern city in

the world - Ushuaia (Tierra del Fuego, Argentina), expanding the borders of their freedom by the distance of two continents. The exhibition "With a stool across the continents" is a compilation of the most interesting moments of the trip, frozen pieces of the expedition, which will take you across the ocean with the help of small text descriptions. They will introduce to you people from the other side of the world; towns and villages, through which the travellers went; and freedom, which they gained this year.