Выставы ў малой залі
Кастрычнік 08, 2012 - Кастрычнік 15, 2012

Фотавыстава “Сляды ўсходніх палякаў”

Фотавыстава “Сляды ўсходніх палякаў”

08 - 15 кастрычніка, 2012

Мала зала Галерэі сучаснага мастацтва "Ў"

Адкрыццё 08 кастрычніка а 16-й гадзіне

Паўтара месяцы, дзве тысячы кіламетраў і 29 фотаздымкаў, якія адлюстроўваць нашыя спробы знайсці сляды зніклага на усходняй Беларусі народу.

У Глыбокім, мы знайшлі жывую культуру, якая падтрымлівае традыцыі і захоўвае памяць пра продкаў, у Мінску мы пабачылі былую веліч і бляск мінулых вякоў, у Гомелі мы засталі толькі разрабаваныя і закінутыя пахаванні, а пад Рэчыцай знайшлі цэлы польскі анклаў, у якім яшчэ паўстагоддзя таму віравала жыццё, а сёння засталіся толькі зарослыя лесам старыя могілкі.

Выстава з’яўляецца прыватнай рэтраспектывай працы каманды праекту і не мае прэтэнзій на высокі мастацкі ўзровень.

З павагай, каманда праекту.