Выставы ў малой залі
Травень 08, 2010 - Травень 30, 2010

Персанальная выстава "Імгненні жыцця. Чорнае і белае"

Выстава Імгненні жыцця

08 - 30 траўня 2010

Персанальная выстава Аляксандра Таляронка "Імгненні жыцця. Чорнае і белае" 

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Адзін год з жыцця людзей. Чатыры гарады: Мінск, Масква, Ільвоў і Іерусалім. Погляд з боку на нас такіх, якія мы ёсць на самой справе. Адлюстраванне імгнення жыцця – ад маленькага дзіцяці да сталага чалавека.

Наколькі разнастайныя пачуцці, якія можа адчуваць і перадаваць чалавек? Пачуцці, эмоцыі, перажыванні – гэтым мы і адрозніваемся ад іншых жывых істот, якія жывуць на Зямлі. Але ж самае дзіўнае тое, што мы ўсе, такія розныя і непадобныя, разумеем адзін аднаго.

Адзін год з жыцця людзей. Чатыры гарады: Мінск, Масква, Ільвоў і Іерусалім. Погляд з боку на нас такіх, якія мы ёсць на самой справе. Адлюстраванне імгнення жіцця – ад маленькага дзіцяці да сталага чалавека.

Кожная маршчынка на твары – гэта адмеціна часу, гэта пройдзены жыццёвы шлях: беды і радасці, слёзы і ўсмешкі, імгненні адчаю і шчасця… Што ж адбываецца ў гэты момант у душы кожнага з нас? Якія мары, думкі, пачуцці нас наведваюць? Як мы змяняемся з часам нашага сталення? Аб усім гэтым раскажуць партрэты.

Аб аўтары. Аляксандр Таляронак — удзельнік конкурсаў і групавых выстаў у Беларусі і за яе межамі. З 2008 года вядзе прафесійную дзейнасць у галіне фатаграфіі. Фатаграфіей захапляецца з дзяцінства. Супрацоўнічае з рознымі беларускімі выдавецтвамі і агенцтвамі. Паралельна з прафесійнай дзейнасцю рэалізуе творчыя праекты. Адзін з іх – “Імгненні жыцця. Чорнае і белае”. Любіць працаваць з чорна-белай фатаграфіяй у жанры партрэта. Вучыўся і выкладаў у студыі “Творчыя майстэрні” БДАМ.