Smart Art
Кастрычнік 28, 2011 - Лістапад 11, 2011

Група FAU прэзентуе праект ”Манаполія”

Конкурс для маладых мастакоў-пачаткоўцаў з Беларусі Smart Art, абвешчаны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і кампаніяй velcom, працягвае прэзентацыю шасці канцэпцый, якія прайшлі на фінальны этап конкурсу. Пятай прадставіць свой праект «Манаполія» група FAU: Іван Краўцоў, Арцём Паламаны.

Па адукацыі Іван Краўцоў і Арцём Паламаны з групы FAU прысвяцілі свой ​​праект «Манаполія» крытыцы манапалізацыі гарадской нерухомасці (на прыкладзе рынку нерухомасці Мінска). Мастакі выкарыстоўвалі нявінны вобраз знакамітай гульні, каб выявіць шэраг вострых і актуальных праблем у развіцці гарадскога асяроддзя. Змест выставы балансуе паміж аналізам шэрагу прафесійных пытанняў дэвелаперскай дзейнасці і цынічнай іроніяй над сітуацыяй, якая склалася. Мастакі ў сваім востракрытычным праекце выкарыстоўваюць шырокі мастацкі арсенал - інсталяцыю, аб'екты, відэа, графіку, тэкст, аўдыё і працу з гледачом.

Гэта пятая з шасці выставаў-канцэпцый, якія прайшлі на наступны ўзровень конкурсу SmartArt. Нагадаем, што 15 красавіка 2011 года журы конкурсу выбрала гэтыя шэсць канцэпцый з пяцідзесяці дасланых на конкурс. Разам з групай FAU на наступны этап прайшлі група txyz.info (Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна, Кацярына Шах), Мікалай Бялько, Раман Аксёнаў, група Gonzai (Андрэй Анкуда, Тарас Калягін, Павел Кедыч) і Таццяна Прудзіннік.

Экспертнае журы абярэ лепшы праект, які і стане пераможцам конкурсу. Імя пераможцы будзе абвешчана напрыканцы 2011 года на старонцы Конкурсу www.ygallery.by/smartart. Пераможца конкурсу для маладых мастакоў Smart Art выйграе права рэалізацыі персанальнай выставы ў галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Выстава адбудзецца на пачатку 2012 года.

У склад прафесійнага журы ўвайшлі: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Валянціна Кісялёва, Дзіна Цыбульская, Вольга Шпарага, Сяргей Кірушчанка.

Аргкамітэт конкурсу: куратар конкурсу — Сяргей Шабохін (мастак, арт-актывіст), каардынатар конкурсу — Ганна Чыстасердава (арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).

Прэзентацыя праекта «Манаполія» працягнецца з 28 кастрычніка па 11 лістапада 2011 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Адкрыццё адбудзецца 28 кастрычніка а 19-й гадзіне, уваход вольны.