Smart Art
Студзень 13, 2012

Smart Art. Пераможца вызначаны!

Прафесійнае журы вызначыла пераможцу конкурсу маладых мастакоў Smart Art.

Ім стаў Раман Аксёнаў з праектам "Непасрэдныя".

Галоўны прыз конкурсу – персанальная выстава пераможцы, якая адкрыецца ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" 14 лютага.

З моманта аб’явы пераможцы арганізатары конкурсу абвяшчаюць пачатак online галасавання, у якім могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Для гэтага неабходна:

· праглядзець спецыяльны плэй-ліст Smart Art (http://www.youtube.com/playlist?list=PLAE1C7B3F5D717B3C&feature=plcp) на канале velcomBelarus;

· праглядзець шэсць ролікаў-прэзентацый конкурсных праектаў;

· прагаласаваць за найбольш зацікавіўшы вас праект, націснуўшы кнопку "спадабалася" пад ролікам.

Аўтар праекта, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз ад кампаніі velcom – смартфон Samsung Galaxy Gio (http://www.youtube.com/watch?v=I3RQq4b30mM&list=UUdt_4stK3iBBbzPtZfqMufw&index=7&feature=plcp). Галасаванне спыняецца 5 лютага ў 23:59. Уручэнне спецыяльнага прыза паводле галасавання сярод гледачоў адбудзецца 9 лютага.

Нагадваем, што конкурс Smart Art заснаваны галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" і кампаніяй velcom, адрасаваны маладым мастакам-пачаткоўцам з Беларусі, якія працуюць у сферы сучасных візуальных мастацтваў. У выніку на конкурс было прынята больш за 70 заявак, з якіх журы выбрала шэсць праектаў-паўфіналістаў.

У прафесійнае журы ўвайшлі: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Валянціна Кісялёва, Дзіана Цыбульская, Вольга Шпарага і Сяргей Кірушчанка. Аргкамітэт конкурсу: куратар конкурсу – Сяргей Шабохін (мастак, арт-актывіст), каардынатар конкурсу – Ганна Чыстасердава (арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва "Ў").

У лік пераможцаў, якія прайшлі на апошні этап трапілі група txyz.info (Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна, Кацярына Шах), Мікалай Бялько, Раман Аксёнаў, Таццяна Прудзіннік, група FAU (Іван Краўцоў, Арцём Паламаны), а таксама творчы дуэт Андрэя Анкуды і Тараса Калгіна. Усе шэсць канцэпцый-пераможцаў былі па чарзе рэалізаваны ў галерэі "Ў" у выглядзе выставаў-прэзентацый.

Сачыце за навінамі Smart Art на староцы праекту.