Актыўная арт-пляцоўка для прэзентацыі актуальнага беларускага і еўрапейскага мастацтва

Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а
11.00 - 22.00 будні
12.00 - 22.00 выходныя

+375 (17) 286 31 68
+375 (17) 284 53 99

Smart Art
Люты 07, 2012

Уручэнне спецыяльнага прыза

Учора завяршылася адкрытае online галасаванне за работы праекта Smart Art на youtube-канале velcom.

Гэта конкурс маладых мастакоў, якія працуюць у галіне сучаснага візуальнага мастацтва. Ён быў арганізаваны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і кампаніяй velcom. Па выніках галасавання вызначыўся ўладальнік спецыяльнага прыза — смартфона Samsing Galaxy Gio. Галасы размеркаваліся наступным чынам: праект Микалая Бялько «Трансфармацыя» — 12 галасоў; праект групы Gonzai «Аўтапаэзiс» — 12 галасоў; · праект Рамана Аскёнава «Непасрэдныя» — 27 галасоў; праект групы FAU «Манаполiя» — 46 галасоў; праект группы txyz.info «Solid» — 9 галасоў; праект Таццяны Прудзіннік «365 дзэн сябе» — 8 галасоў. Такім чынам, прыз дастаецца арт-групе FAU (Іван Краўцоў і Арцём Паламаны).

Яны прадставілі на конкурс праект «Манаполiя». Нагадаем, што галоўным пераможцам Smart Art па рашэнні прафесійнага журы стаў Раман Аксёнаў з праектам «Непасрэдныя». Яго персанальная выстава адкрыецца ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» 14 лютага ў 19.00. Уручэнне спецыяльнага прыза адбудзецца ў галерэі 9 лютага ў 17.00. Мы запрашаем усіх прыхільнікаў сучаснага мастацтва на гэтую цэрымонію. Дарэчы, калі вы па нейкіх прычынах прапусцілі выставы Smart Art, то можаце ўбачыць відэа-прэзентацыі праектаў на нашым youtube-канале. Прыемнага прагляду!