Актыўная арт-пляцоўка для прэзентацыі актуальнага беларускага і еўрапейскага мастацтва

Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а
11.00 - 22.00 будні
12.00 - 22.00 выходныя

+375 (17) 286 31 68
+375 (17) 284 53 99

Старт
Лістапад 14, 2009 - Снежань 14, 2009

YOZM-YOZM: PROJECT # 1

з 14 лістапада па 14 сьнежня ў межах праграмы СТАРТ дэбютны праект

YOZM-YOZM: PROJECT # 1

АБСТРАКТНАСЬЦЬ, СХАВАНАЯ ЗА РЭАЛЬНЫМ СЬВЕТАМ

Асноўны акцэнт робіцца на геамэтрыі, кантрасьце колеру й мінімалістычнай кампазыцыі. Канчатковы вынік — гэта хутчэй рэканструкцыя вобразу, які ўзьнік ва ўяўленьні мастака пры поглядзе на рэальны аб’ект. Мая праца ня ў тым, каб стварыць аб’ектыўны партрэт рэчаіснасьці, — я імкнуся выявіць абстрактнасьць, схаваную за рэальным сьветам.

З дапамогаю лічбавых тэхналёгіяў сьціраецца мяжа паміж фатаграфічнай і намаляванай рэальнасьцю. Работы — гэта практычны жывапіс, то бок праца пачынаецца з традыцыйнай фатаграфіі рэальнага аб’екту, а ў выніку лічбавай апрацоўкі вобраз трансфармуецца, становіцца чымсьці, створаным мною, як мастаком, што піша карціну. Адзінае адрозьненьне ў тым, што жывапісец працуе з фарбамі, а я выкарыстоўваю лічбавыя інструмэнты. Гэта такі ж мастацкі працэс, як і праца ў любой іншай тэхніцы.

Мяне вабіць тэхніка фатаграфіі, ейныя элемэнты. Супрацьлегласьцю гэткай працы стала б 3D-візуалізацыя. Мяне цікавіць мяжа перакрыжаваньня гэтых супрацьлегласьцяў. Напрамак, у якім фатаграфія робіцца нечым іншым, больш абстрактным.

Алег YOZM-YOZM:

Удзельнік Фэстывалю «Ноч музэяў у Маскве», аўтар сумеснага праекту з маскоўскім мастаком Мэйкам «КАНТЭЙНЭР 1#6», Усходняя галерэя, АРТстрэлка.