START
Люты 27, 2013 - Сакавік 29, 2013

Выстава-рэпліка Яўгена Шадко "У асляпляльна белых калідорах"

1 - 29 сакавіка 2013 

Выстава-рэпліка Яўгена Шадко "У асляпляльна белых калідорах"

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

У межах праграмы START

Выстава праходзіць у малой залі галерэі сучаснага мастацтва "Ў"

Узяўшы за назву цытату з верша Картасара, мастак наўмысна падкрэслівае лірычнасць сваіх твораў, лёгкасць успрымання задуманай экспазіцыі і пранізлівасць жывапісных “сінонімаў”, якімі па-майстэрску валодае.  

Праект працягвае і абвастрае рэфлексіі на тэмы тонкіх матэрый, бязлітаснага часу і яго герояў. Цэльны ў сваёй структуры, праект адсылае гледача да нечага страчанага, што пастаянна – хваравіта ці проста дакучліва – нагадвае пра сябе, як пра існае. Мастак цвёрда ведае, аб чым кажа, але недагаворвае, крыху блытае сляды, калі гэта ўвогуле магчыма ў “асляпляльна белых калідорах”. Падкрэсліваючы “беласценную музейнасць”, яе культурныя і сацыяльныя коды, мастак стварае новыя міты, не моцна намагаючыся ў дэканструкцыі старых.

Аўтарскія мастацкія тэхнікі –  той багаты набор “сінонімаў”, якімі аўтар стварае агульную карціну новай міфалогіі, новых герояў, новых лозунгаў.

Куратар выставы Наталля Гарачая