Распечатано: 28.05.2017 00:27:49
http://ygallery.by/service/consulting/

Арт-кансалтынг

Купіць карціну ў падарунак, набыць працы для вашай кватэры ці офіса, стварыць вашу ўласную калекцыю мастацтва. Нашыя спецыялісты дапамогуць вам пазнаёміцца з вядомымі і новымі імёнамі сучаснага мастацтва Беларусі і падабраць працы, якія будуць вам падабацца. Заўтра гэтыя працы будуць каштаваць нашмат даражэй. Мы працуем над гэтым.

Па пытаннях арт-кансалтынгу і продажу карцін звяртайцеся, калі ласка:

Аляксей Лунёў, al@ygallery.by

тэл. +375 44 79 997 65

І вы зможаце сабе гэта дазволіць! Паслухайце вялікую амерыканскую пісьменніцу Гертруду Стайн…

Размова Гертруды Стайн і Эрнэста Хемінгуэя

— Трэба купляць альбо адзенне, альбо карціны, — сказала яна. — Вось і ўсё. Ніхто, акрамя вельмі багатых людзей, не можа дазволіць сабе і тое, і другое. Не надавайце вялікага значэння адзенню, а галоўнае, не ганіцеся за модай, купляйце трывалыя і зручныя рэчы, і тады ў вас застануцца грошы на карціны.

— Але, нават калі я ніколі больш не буду купляць сабе адзенне, — запярэчыў я, — усё адно ў мяне не хопіць грошай, каб купіць тыя карціны Пікасо, якія мне падабаюцца.

— Так, для вас ён недаступны. Вам давядзецца купляць карціны людзей вашага ўзросту, аднаго з вамі вайсковага прызыву. Вы з імі пазнаёміцеся. Вы сустрэнеце іх у сваім квартале. Заўсёды ёсць добрыя, сур’ёзныя новыя мастакі.


З кнігі Эрнэста Хемінгуэя «Свята, якое заўсёды з табою»